RU BY
+375 (165) 65-30-33
+375 (165) 65-67-43
+375 (165) 65-67-18

Аб кампаніі

ААТ "Пінскае РБУ" вядзе свой пачатак з 1940 года, калі была створана Пінская рамонтная кантора аддзела камунальнай гаспадаркі выканаўчага камітэта Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных.

Рашэннем Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23.12.2003г. № 1090 у працэсе прыватызацыі гарадской камунальнай уласнасці створана Адкрытае акцыянернае таварыства "Пінскае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне". Ведамаснае падпарадкаванне - Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Сёння ААТ «Пінскае РБУ» уяўляе сабой шматпрофільнае прадпрыемства.

Таварыства мае досвед працы новага будаўніцтва, мадэрнізацыі, рэканструкцыі, капітальнага і бягучага рамонту жылога фонду і аб'ектаў іншых заказчыкаў. У сваім складзе мае работнікаў усіх спецыяльнасцей па выкананні будаўнічых, спецыяльных і мантажных работ і выконвае ўсе работы комплексна, што дае перавагу перад арганізацыямі, якія арыентуюцца на выкананне спецыялізаваных работ. Гэта дае магчымасць праводзіць работы ўласнымі сіламі, не звяртаючыся да паслуг субпадрадных арганізацый.

ААТ «Пінскае РБУ» мае ў сваім распараджэнні добра абсталяваную вытворча-тэхнічную базу, якая налічвае больш за сто адзінак аўтамабільнай і спецыяльнай аўтатрактарнай тэхнікі. Асноўная задача арганізацыі і функцыянавання транспартнай гаспадаркі - своечасовае і бесперабойнае абслугоўванне вытворчасці транспартнымі сродкамі па дастаўцы грузаў у ходзе вытворчага працэсу, а таксама ажыццяўляе грузавыя перавозкі ўнутрырэспубліканскага прызначэння па заказах.

На прадпрыемстве працуюць сучасныя майстэрні для рамонту і тэхабслугоўвання аўтатранспарту, аснашчаныя ўсім неабходным абсталяваннем, якое прадастаўляе шырокі спектр паслуг іншым арганізацыям і прыватным асобам.

На ўпраўленне вытворча-тэхналагічнай камплектацыі ўскладзены функцыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аб'ектаў, арганізацыя работы па рознічныму і аптовыму гандлю будаўнічымі матэрыяламі, вытворчасць вырабаў з драўніны, апрацоўка лесаматэрыялаў, прадастаўленне паслуг на выкарыстанне будаўнічай тэхнікі і аўтатранспарту. Адной з пераваг упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі з'яўляецца наяўнасць чыгуначнай веткі, што дае магчымасць атрымліваць грузы чыгуначным транспартам.

Прадпрыемства мае лінію па вытворчасці вокнаў і дзвярэй высокай якасці. Уласныя вытворчыя магутнасці дазваляюць выпускаць шырокі асартымент вырабаў з ПВХ профіляў вядомых вытворцаў. ААТ "Пінскае РБУ" выкарыстоўвае якасныя камплектуючыя і фурнітуру, што дае магчымасць выпускаць вырабы высокай якасці.

На рынках "Сонечны" і па вул.Зорная, 1 створаны неабходныя ўмовы як для гандлёвых работнікаў, так і для пакупнікоў. Увесь час ідзе праца па павелічэнні колькасці гандлёвых месцаў і паляпшэнню інфраструктуры рынкаў.

Платныя аўтамабільныя стаянкі па вул.Сонечнай, на якіх устаноўлена найноўшае абсталяванне задавальняе патрэбнасці ў паркоўцы аўтамабіляў не толькі наведвальнікаў рынку, але і новага жылога раёна горада.

Спецыялісты ўпраўлення праектных работ маюць значны досвед працы, прайшлі атэстацыю і атрымалі кваліфікацыйныя атэстаты. Выконваюцца работы па праектаванні будынкаў і збудаванняў 3-5 класа складанасці згодна з СН 3.0207-2020.

Акрэдытаваная на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17025 электралабараторыя вырабляе электрафізічныя вымярэнні; аэрадынамічныя выпрабаванні вентыляцыйных сістэм; пашпартызацыю вентыляцыйных сістэм.

Для заваёвы новых рынкаў і ўмацавання ўжо існуючых сувязей прадпрыемства прапануе новыя віды паслуг, нарошчвае аб'ёмы вытворчасці па відах дзейнасці, якія карыстаюцца ўстойлівым попытам.

Асаблівае месца ў ААТ «Пінскае РБУ» вылучаецца якасці выкананых работ. Асноўная мэта палітыкі ў галіне якасці - задавальненне ўсіх патрабаванняў Заказчыка, звязаных з падтрыманнем высокай якасці прадукцыі і паслуг.

Для забеспячэння пастаўленай мэты ў ААТ "Пінскае РБУ" у адпаведнасці са стандартам ISO 9005-2015 распрацавана "Упраўленне па якасці", якое з'яўляецца абавязковым для выканання кожным супрацоўнікам арганізацыі незалежна ад займаемай ім пасады. За аснову прынята пастаяннае паляпшэнне сістэмы кіравання якасцю як адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ААТ "Пінскае РБУ".

Асноўныя прынцыпы палітыкі ААТ "Пінскае РБУ" ў галіне якасці заключаецца ў наступным:

-дакладнае вызначэнне патрэбнасцей Заказчыка;

-маркетынгавая ацэнка паслуг у адпаведнасці з патрэбамі Заказчыка;

-работа прадпрыемства ў адпаведнасці з Упраўленнем па якасці;

-адказнасць кожнага супрацоўніка за якасць выканання сваіх службовых абавязкаў;

-прадастаўленне паслуг на самым высокім узроўні якасці і надзейнасці, якія існуюць на дадзеным рынку.

Штогод кіраўніцтва ААТ «Пінскае РБУ» ставіць перад калектывам канкрэтныя мэты, якія могуць карэктавацца, зыходзячы са зменаў ва ўнутраным развіцці ці навакольным асяроддзі. Аднак галоўная мэта – дасягненне высокай якасці паслуг, якая адпавядае ўсім патрабаванням і чаканням Заказчыка, і падтрыманне пазітыўнага іміджу ААТ «Пінскае РБУ» – застаецца нязменнай.

Мы рады супрацоўніцтву і заўсёды гатовы да новых сумесных праектаў!

Нашы атэстаты:

Атэстат адпаведнасці другой катэгорыі на выкананне функцый генеральнага падрадчыка

Аттестат соответствия второй категории на выполнение функций генерального подрядчика

Атэстат адпаведнасці другой катэгорыі

Аттестат соответствия воторой категории         

Сертыфікат адпаведнасці сістэме менеджменту якасці прымяняльна да праектавання і вытворчасці будаўніча-мантажных работ СТБ ISO 9001-2015

Сертыфікат адпаведнасці сістэме менеджменту якасці прымяняльна да праектавання і вытворчасці будаўніча-мантажных работ СТБ ISO 9001-2015       

Сертыфiкат адпаведнасцi патрабаванням СТБ 45001-2020

Сертыфiкат адпаведнасцi патрабаванням СТБ 45001-2020   

Атэстат адпаведнасці другой катэгорыі 

Атэстат адпаведнасці другой катэгорыі

Атэстат адпаведнасці другой катэгорыі

Атэстат адпаведнасці другой катэгорыі (2)_Страница_1

Атэстат адпаведнасці другой катэгорыі (2)_Страница_2

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгоры на распрацоку перадпраектнай дакументацыii

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгоры на распрацоку перадпраектнай дакументацыii

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгорыі на выкананне функцый генеральнага падрадчыка

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгорыі на выкананне функцый генеральнага падрадчыка

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгорыі на выкананне функцый генеральнага праекцiроушчыка

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгорыі на выкананне функцый генеральнага праекцiроушчыка

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгорыі на выкананне функцый заказчыка

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгорыі на выкананне функцый заказчыка

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгорыі на распрацоуку праектнай дакументацыii

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгорыі на распрацоуку праектнай дакументацыii

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгорыі на распрацоуку

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгорыі на распрацоуку

Атэстат адпаведнасці трэцяй катэгорыі па аказаннi iнжынерных паслуг

Атэстат адпаведнасці чацвертай катэгорыі на ажыцяуленне iнжынерных адшуканняу

Атэстат адпаведнасці чацвертай катэгорыі на ажыцяуленне iнжынерных адшуканняу